Ўласныя назоўнікі что такое

Кожны чалавек штодня ўжывае ў сваёй прамове некалькі сотняў назоўнікаў. Аднак не ўсякі зможа адказаць на пытанне аб тым, да якога разраду належыць тое ці іншае слова: да імёнаў уласным ці да імёнаў намінальным, і ці ёсць паміж імі адрозненне. А між тым, ад гэтых простых ведаў залежыць не толькі пісьмовая пісьменнасць, але і ўменне правільна разумець прачытанае, бо часта, толькі прачытаўшы слова, можна зразумець, імя гэта ці проста назва рэчы.

Назоўнік: што гэта

Перш чым разабрацца, якія імёны назоўнікі называюцца ўласнымі, а якія намінальнымі, варта ўспомніць, што гэта.

Назоўнікамі называюцца словы, якія адказваюць на пытанні «Што?», «Хто?» І абазначаюць назву рэчаў або асоб ( «стол», «чалавек»), яны змяняюцца па скланенні, родах, ліках і склонах. Акрамя таго, словы якія адносяцца да гэтай часціны мовы, бываюць ўласнымі / намінальнымі.

Паняцце пра назоўнікаў: намінальнымі і ўласныя

Акрамя рэдкіх выключэнняў, усе імёны назоўнікі належаць да разраду або ўласных, ці намінальных.

этнонімы

Намінальнымі назоўнікі: прыклады і віды

У лексіцы рускай мовы больш за ўсё намінальных назоўнікаў. Усе іх прынята падзяляць на чатыры віды.

Ўласныя назоўнікі: прыклады і віды

Пераход уласных у намінальным і наадварот

як адрозніваць

як пішацца

Калі з напісаннем намінальных назоўнікаў ўсё даволі проста: усе яны пішуцца з малой літары, а ў астатнім варта прытрымлівацца звычайных правілаў рускай мовы, то ў іншага разраду ёсць некаторыя нюансы, ведаць якія неабходна, каб правільна пісаць уласныя назоўнікі. Прыклады няправільнага напісання можна часта сустрэць не толькі ў сшытках нядбайных школьнікаў, але і ў дакументах дарослых і самавітых людзей.

Каб не дапускаць падобныя памылкі варта засвоіць некалькі простых правілаў:

2. Калi ў імя або назве прысутнічаюць артыклі, часціцы і іншыя службовыя часціцы прамовы, яны пішуцца з малой літары: Альбрэхт фон Грэф, Леанарда да Вінчы, але Леанарда Ды Капрыа. У другім прыкладзе часцінка «дзі» пішацца з вялікай літары, так як у мове арыгіналу яна пішацца разам з прозвішчам Leonardo DiCaprio. Гэты прынцып распаўсюджваецца на многія імёны ўласныя замежнага паходжання. Ва ўсходніх імёнах якія паказваюць на сацыяльнае становішча часцінкі «бі», «зуль», «задэ», «паша», і таму падобныя, па-за залежнасці ў сярэдзіне слова яны каштуюць або ў канцы пішуцца з малой літары. Той жа прынцып распаўсюджваецца на напісанне ўласных імёнаў з часціцамі ў іншых мовах. Нямецкім «фон», «цу», «ауф»; іспанскай «дэ»; нідэрландскім «ван», «цёр»; французскай «дез», «дзю», «дэ ля».

Разабраўшыся аднойчы з гэтай даволі простай тэмай (што такое імя назоўнік, віды назоўнікаў і прыклады), можна раз і назаўжды пазбавіць сябе ад дурных, але даволі непрыемных памылак у правапісе і неабходнасці пастаянна зазіраць у слоўнік, каб праверыць сябе.

Источник

Назоўнікі агульныя і уласныя (план-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе)

ТЭМА ЎРОКА: НАЗОЎНІКІ АГУЛЬНЫЯ І ЎЛАСНЫЯ

пашырыць веды вучняў пра сталыя марфалагічныя прыметы назоўніка: агульныя, уласныя; садзейнічаць засваенню беларускай граматычнай тэрміналогіі; пазнаёміць з правіламі правапісу ўласных назоўнікаў;

узбагаціць веды вучняў па гісторыі Алімпійскіх гульняў, асаблівасці іх правядзення;

фарміраваць уменне падзяляць назоўнікі на агульныя і ўласныя з улікам іх семантыкі, знаходзіць назоўнікі названых груп у тэкстах, адрозніваць па асноўных прыметах, ужываць у маўленні; выпрацоўваць навык правапісу ўласных назоўнікаў; стварыць умовы для замацавання навыка самаацэнкі;

стварыць выхаваўчую сітуацыю для фарміравання асобы з трывалымі ўяўленнямі пра неабходнасць здаровага ладу жыцця.

ФОРМА ЎРОКА: урок-марафон.

АБСТАЛЯВАННЕ: Беларуская мова: Падручнік для 5-га класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання / Г. М. Малажай, Л. С. Васюковіч, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мн.: НІА, 2003.; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы/А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. М. Шуба. – 1-е выд., Мн.,1990.; экран “Нашы поспехі” на дошцы (Дадатак 5); марафонны ліст на кожнага вучня (Дадатак 6); нагляднасць для вывучэння новага матэрыялу (Дадатак 1, 4); практычны матэрыял для кожнага вучня (тэкст для актуалізацыі ведаў, матэрыял для заданняў 2, 3, тэкст для задання 4) ; тры  розных колераў для рэфлексіі;

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на ўрок.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока:

Сёння мы працягваем размову пра назоўнік як самастойную часціну мовы, а менавіта пачнём вывучэнне сталых марфалагічных прымет назоўніка.

Пытанне вучням : якое лексічнае значэнне слова “сталы”?

(Праца з тлумачальным слоўнікам).

Адказ : Сталы 1. Дарослы, самастойны, сур’езны. 2. Пастаянны, нязменны; разлічаны на доўгі тэрмін. 3. Добра абдуманы.

Пытанне вучням : Слова мнагазначнае. Якое з названых значэнняў падыходзіць да тэмы нашага ўрока?

Нас з вамі чакае знаёмства з агульнымі і ўласнымі назоўнікамі. (Паняцці вывешваюцца на дошцы (Дадатак 1). Дзецям прапануецца самім сфармуляваць мэты ўрока).

Адказ: навучыцца адрозніваць агульныя і ўласныя назоўнікі, фарміраваць уменне знаходзіць іх у тэкстах, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні, засвоіць асноўныя правілы правапісу ўласных назоўнікаў.

Дэвіз урока: “Хутчэй. Вышэй. Мацней”.

Пытанне вучням : адкуль мы пазычылі дэвіз нашага ўрока?

Адказ: Дэвіз Алімпійскіх гульняў.

Пытанне вучням : Што вы ведаеце пра іх гісторыю?

Адказ: Праводзяцца адзін раз у чатыры гады (летнія і зімовыя). Спаборніцтвы паміж спартсменамі ўсіх краін свету ў сіле, хуткасці і спрыце.

На ўроку мы паспрабуем даказаць самім сабе, што мы здольныя, таленавітыя, актыўныя, нічым не горшыя за атлетаў-алімпійцаў. А спартыўны дэвіз актуальны не толькі ў спаборніцтвах, але і ў навучанні.

ІІІ. Актуалізацыя ведаў:

Я прапаную вам паўдзельнічаць у марафоне, у які мы ператворым наш урок. ( Дзецям раздаецца матэрыял па гісторыі ўзнікнення марафону. Дадатак 2. ).

Першы этап: Успамінаем.

Пытанне вучням: у пачатковай школе вы ўжо знаёміліся з паняццем “уласны назоўнік”. Паспрабуйце адшукаць ўласныя назоўнікі ў прапанаваным тэксце.

Адказ: Дарый, Марафон, Грэцыя, Афіны.

Пытанне вучням : па якой характэрнай рысе вы пазналі ўласныя назоўнікі?

Адказ: вялікая літара.

Але гэта правіла працуе толькі тады, калі мы бачым надрукаваны тэкст. А што рабіць, калі мы ўспрымаем тэкст на слых? З іншымі сакрэтамі размежавання агульных і ўласных назоўнікаў мы пазнаёмімся сёння.

Вы атрымалі марафонныя лісты з усімі этапамі, якія павінны быць пераадолены.

Успамінаем (Вы яго ўжо паспяхова прайшлі).

Вынікам праходжання кожнага адрэзка будзе самаацэнка.

За адказы на ўроку вы будзеце атрымліваць алімпійскія кольцы. ваша задача: сабраць пяць алімпійскіх кольцаў (сімвал Алімпіяды – пяць пераплеценых кольцаў – увасабленне адзінства пяці кантынентаў). Пераможцы будуць узнагароджаны.

І V . Вывучэнне новага матэрыялу:

(Настаўнік прапануе вучням два малюнкі, на якіх намаляваны хлопчыкі).

Пытанне вучням : які назоўнік мы можам ужыць, каб назваць асоб, якія выяўлены на малюнку?

Адказ : хлопчык. (Слова вывешваецца на дошцы).

Пытанне вучням : які назоўнік трэба ўжыць, каб вылучыць з гэтай групы індывідуальнасць і адрозніваць аднаго хлопчыка ад другога?

Адказ : даць хлопчыку імя (Мікіта, Васіль). (Слова вывешваецца на дошцы).

Пытанне вучням : суаднясіце названыя назоўнікі з тэарэтычнымі паняццямі “агульны”, “уласны”. Абгрунтуйце свой адказ.

Пытанне вучням : якія яшчэ індывідуальныя назвы, акрамя імёнаў, вы ведаеце?

Адказ: назвы геаграфічных аб’ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, марак і гатункаў вырабаў.

V . Замацаванне новага матэрыялу:

Трэці этап: Замацоўваем.

(Самаправерка па падручніку. Самаацэнка).

Перапынак у марафоне – фізкультхвілінка.

Размяркуйце па групах: агульныя – уласныя, прапанаваныя вам словы. Прыгадайце вам вядомыя гістарычныя звесткі, звязаныя з гэтымі словамі.

Адказ : уласныя: Алімпія, П’ер дэ Кубертэн, Карэбус, Піфагор, Грэцыя, Сідней; агульныя: атлет, стадыён, медаль, суддзя.

(Праверка па ланцужку).

Падбярыце да запісаных вамі агульных назоўнікаў уласныя, да ўласных – агульныя, выкарыстоўваючы прыгаданыя гістарычныя звесткі.

Горад Алімпія атлет Дзевятоўскі

Вучоны П’ер дэ Кубертэн стадыён “Атлант”

Чэмпіён Карэбус медаль “За адвагу”

Матэматык Піфагор суддзя Іваноў

(Варыянты адказаў зачытваюцца вучнямі).

Пытанне вучням : уважліва паглядзіце на словы другога слупка. Ці могуць агульныя назоўнікі пераходзіць ва ўласныя?

Адказ : назва медаля і стадыёна – пераход агульнага назоўніка ва ўласны.

Слова настаўніка: Ёсць яшчэ адна асаблівасць правапісу агульных назоўнікаў – некаторыя з іх бяруцца ў двукоссе. Так павінна быць напісана назва стадыёна і медаля ў вашым заданні. Якія яшчэ групы назоўнікаў падпарадкоўваюцца гэтаму правілу, падкажа ваш падручнік. (Праца з падручнікам, с. 109).

Пастаўце, дзе гэта неабходна, двукоссе, выберыце малую ці вялікую літару для напісання.

Цукеркі (С) спорт, (В) востраў (Р) радос, (С) скульптура (Д) дыскабол, (А) атлеты з (С) сірыі, (А) александрыі, (В) вавілона, (Л) лідэр, (Ф) футбол, (Ч) часопіс (П) прэсбол, (С) спартсменка (Я) яўгенія (П) паўліна, (Л) лядовы (П) палац (Х) хімік, (Т) трэнер, (В) верш (О) ода спорту, (Ч) чэмпіён (Ш) штангіст.

Адказ: Цукеркі “Спорт”, востраў Радос, скульптура “Дыскабол”, атлеты з Сірыі, Александрыі, Вавілона, лідэр, футбол, часопіс “Прэсбол”, спартсменка Яўгенія Паўліна, лядовы палац “Хімік”, трэнер, верш “Ода спорту”, чэмпіён штангіст.

Алімпійскія гульні выхоўвалі людзей, умацоўвалі духоўныя і фізічныя сілы народа. “Здаровы дух у здаровым целе,” – гаварылі грэкі, калі хацелі сказаць аб прыгажосці чалавека.

Даведка : (А) алімпія; (А) атлеты; (З) зеўс, (Ф) фідый; (П) пелапанес; (Г) грэцыя; (С) скачкі, (Б) барацьба, (К) кіданне дыска; (В) вершы; (С) статуя (К) кап’яносец; (К) красамоўства; (С) статуя (Д) дыскабол; (Х) храм; (Т) твор (Г) гісторыя.

У святочныя дні грэкі праводзілі спартыўныя спаборніцтвы – гульні. Найбольш вядомымі былі гульні ў Алімпіі, размешчанай у маляўнічай даліне вострава Пелапанес. Гэты горад быў свяшчэнным месцам для грэкаў. У ім знаходзіўся велічны храм, у якім стаяла велізарная статуя Зеўса, створаная Фідыем. У гонар гэтага бога і праводзіліся спаборніцтвы адзін раз у чатыры гады.

На Алімпійскіх гульнях самыя дужыя грэчаскія атлеты спаборнічалі ў скачках, барацьбе, кіданні дыска.

Пад час гульняў у Грэцыі спыняліся войны. Дзесяткі тысяч людзей ехалі ў Алімпію. Прычым не толькі спартсмены, але і пісьменнікі і паэты. Герадот упершыню чытаў уголас свой твор “Гісторыя”, скульптар Паліклет стварыў, услаўляючы алімпійцаў, статую “Кап’яносец”, Мірон – “Дыскабол”, паэты чыталі вершы ў гонар гульняў, аратары спаборнічалі ў майстэрстве красамоўства.

Алімпійскія гульні выхоўвалі людзей, умацоўвалі духоўныя і фізічныя сілы народа. “Здаровы дух у здаровым целе,” – гаварылі грэкі, калі хацелі сказаць аб прыгажосці чалавека.

V І. Падвядзенне вынікаў урока.

Чацвёрты этап: Паўтараем.

Пытанні вучням : З якімі тэарэтычнымі паняццямі вы пазнаёміліся на ўроку? Што новага пра іх даведаліся? Чаму яшчэ з глыбокай старажытнасці людзі займаліся спортам? Якое яго значэнне ў жыцці сучаснага чалавека?

Слова настаўніка : Старажытныя грэкі высока цанілі гульні і наогул спорт. Прычым не толькі за тое, што ён робіць чалавека здаровым і моцным, але і за тое, што ўзвышае і надае высакароднасць душы. Яны раней ўсіх зразумелі, што нельга быць чалавекам культурным, калі лянуешся займацца фізічнай культурай хаця б для сябе. Вось чаму пра чалавека некультурнага старажытныя эліны гаварылі: “Не ўмее ні чытаць, ні плаваць”.

V ІІ. Дамашняе заданне : § “9-10” – пр.

Вучні звяртаюцца да падручніка, знаёмяцца з заданнем, задаюць пытанні.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *